Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыянты затрымалі і зьбілі прыхільнікаў Аляксандра Казуліна і журналістаў, каля пастарунку чуліся стрэлы


Радыё Свабода Супрацоўнікі міліцыі затрымалі каля ўправы міліцыі Кастрычніцкага раёну Менска, дзе цяпер знаходзіцца Аляксандар Казулін, актывістаў яго перадвыбарчага штабу, а таксама фотакарэспандэнтаў газэты “Наша ніва” Юлію Дарашкевіч, агенцтваў "Associated Press" Сяргея Грыца і "Reuters" Васіля Фядосенку.

У карэспандэнтаў забралі фотакамэры. Празь нейкі час іх адпусьцілі.

Юлія Дарашкевіч паведаміла Радыё Свабода, што каля пастарунку міліцыі гучалі стрэлы.

Асобы ў цывільным стралялі па машыне.

Яшчэ 11 актывістаў штабу Аляксандра Казуліна і фотакарэспандэнта “Белгазэты” Дзьмітрыя Брушко адвезьлі ва ўправу міліцыі Ленінскага раёну.

Падчас затрыманьня міліцыянты моцна зьбілі двух актывістаў каманды Казуліна. У Івана Лабачова паламаныя рэбры, а Ўладзімеру Севярыну акрамя рэбраў яшчэ разьбілі галаву.

Зьбіты і затрыманы карэспандэнт “Камсамольскай правды” Алег Улевіч ды супрацоўнік прэсавай службы Казуліна Андрэй Максімаў.

Да Аляксандра Казуліна не пускаюць яго жонку і дачок і сваякоў. У будынак пусьцілі толькі яго адваката Дзьмітрыя Гарачка.

Зьбіты падчас інцыдэнту ў Палацу культуры чыгуначнікаў тэлеапэратар агенцтва "Reuters" Дзьмітры Мадорскі, знаходзіцца ў 10 шпіталі Менска. У яго пашкоджанае вока.

Тым часам камандзір спэцназу МУС Дзьмітры Паўлічэнка, які зьбіваў кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Казуліна заявіў агенцтву "Інтэрфакс", што той яго абразіў. Таму Паўлічэнка “пагаварыў з Казуліным па-мужчынску”.

З заявай салідарнасьці з Аляксандрам Казуліным выступіў кандыдат на прэзыдэнта ад аб’яднай апазыцыі Аляксандар Мілінкевіч.

• Кандыдат на прэзыдэнта Аляксандар Казулін зьбіты камандзірам брыгады спэцназу Дзьмітрыям Паўлічэнкам (фотарэпартаж)
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG