Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мілінкевіч выказаў салідарнасьць з Казуліным


Радыё Свабода Кандыдат у прэзыдэнты Беларусі Аляксандр Мілінкевіч зрабіў заяву ў сувязі са зьбіцьцём кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Казуліна, яго давераных асобаў і журналістаў.

“Улада прадэманстравала свае хамскія адносіны і непавагу да закону, правоў чалавека і чалавечай годнасьці,– заявіў спадар Мілінкевіч.– Згодна артыкулу 74 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, кандыдаты ў прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь з часу іх рэгістрацыі маюць роўныя правы выступаць на перадвыбарчых і іншых сходаў, нарадах і пасяджэньнях”.

(Мілінкевіч: ) “Выбары сталі фарсам, дэкарацыяй. Разумеючы, што спроба Аляксандра Лукашэнкі абрацца на трэці тэрмін незаконна, улада перастала выбіраць сродкі ў дачыненьні да ўсіх, хто думае інакш

Дзеяньні сілавых структур зьяўляюцца грубым парушэньнем Канстытуцыі і законаў Рэспублікі Беларусь. Арганізатары і канкрэтныя выканаўцы зьбіцьця павінны несьці крымінальную адказнасьць, і я ўпэўнены, што раней ці пазьней яны панясуць адказнасьць.

Улада панічна баіцца дэмакратычных выбараў. Яна разумее, што ўжо не здольная выйграць выбары ў адкрытай канкурэнтнай барацьбе, таму ідзе на парушэньне законаў і рэпрэсіі ў дачыненьні да сваіх апанэнтаў.”

Аляксандар Мілінкевіч выказаў салідарнасьць з кандыдатам у прэзыдэнты Аляксандрам Казуліным ды іншымі людзьмі, якія пацярпелі ад незаконных дзеяньняў сілавых структур.

Сёньня Аляксандар Мілінкевіч а 18-й гадзіне зьбіраецца правесьці сустрэчу з выбарцамі на плошчы Свабоды ў Менску, нягледзячы на заявы старшыні ЦВК, што такая сустрэча будзе незаконнай.

• Кандыдат на прэзыдэнта Аляксандар Казулін зьбіты камандзірам брыгады спэцназу Дзьмітрыям Паўлічэнкам (фотарэпартаж)
XS
SM
MD
LG