Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гайдукевіч паўтараецца, Лукашэнка зноў адмаўляецца ад эфіру


Радыё Свабода Сёньня пачаўся другі раўнд выступаў кандыдатаў на дзяржаўным тэлебачаньні.

Аляксандар Лукашэнка сёньня адмовіўся ад другога перадвыбарчага выступу па дзяржаўным тэлебачаньні. У адведзены яму час быў паказаны фільм пра працу спэцыяльнага фонду прэзыдэнта па падтрымцы таленавітых школьнікаў і студэнтаў.

Сёньня ж кандыдат на прэзыдэнта Беларусі Сяргей Гайдукевіч скарыстаўся сваім правам прэтэндэнта на вышэйшую дзяржаўную пасаду і другі раз выступіў па Беларускім тэлебачаньні.

Ягоная сёньняшняя прамова фактычна нічым не адрозьнівалася ад першага выступу – 21 лютага. Спадар Гайдукевіч цьвердзіў, што магчымасьці савецкага мінулага ўжо цалкам рэалізаваныя, Беларусь "прабуксоўвае" і таму патрэбна шукаць новыя рашэньні.

Тым часам перадвыбарчая праграма Аляксандра Мілінкевіча ня будзе апублікаваная ў дзяржаўных газэтах, бо нібыта не была своечасова перададзеная ў рэдакцыі газэтаў.

Кіраўнік штаба Мілінкевіча Сяргей Калякін патлумачыў, што адбыўся “збой у працы штабу”. Паводле яго, для распаўсюду праграмы кандыдата будуць задзейнічаныя ўсе іншыя магчымасьці – незалежныя СМІ і распаўсюд праз актывістаў.

Перадвыбарчая праграма Аляксандра Казуліна здадзеная для публікацыі ў дзяржаўныя газэты, паводле прэсавага сакратара Казуліна Ніны Шыдлоўскай яна асабіста адвезла тэкст праграмы ў рэдакцыі. Некаторыя выданьні адмыслова пакінулі дзяжурных рэдактараў, каб прыняць дакумэнт. У “Зьвяздзе” самастойна пераклалі праграму Казуліна на беларускую мову.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG