Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Г-Г.Вік камэнтуе заявы старшыні КДБ


Радыё Свабода Колішні кіраўнік нямецкай выведкі, былы кіраўнік групы АБСЭ ў Беларусі, нямецкі дыплямат Ганс-Георг Вік, камэнтуючы сёньняшнюю заяву старшыні КДБ Беларусі Сьцяпана Сухарэнкі, заявіў нашаму карэспандэнту:

(Вік: ) "Такое ж самае назіралася ў 2001 годзе падчас прэзыдэнцкіх выбараў. КДБ рабіў падобныя заявы, калі Захад абвінавачваўся ў змовах супраць беларускіх ўладаў.

Гэта мэтад як і КДБ, гэтак і самога рэжыму Лукашэнкі. Заява шэфа КДБ – частка кампаніі масавага запалохваньня насельніцтва і ўнутраных назіральнікаў, а таксама спроба дыскрэдытаваць вынікі магчымых экзыт-полаў, якія будуць праведзеныя падчас выбараў".

Поўны тэкст інтэрвію са спадаром Вікам слухайце ў жывым эфіры і чытайце пазьней на нашым сайце.

Гл. таксама • КДБ раскрыў сцэнар "захопу будынкаў органаў улады" • С.Калякін: заявы старшыні КДБ – гэта правакацыя
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG