Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памежнікі сканфіскавалі ў Шушкевіча ягоную кнігу


Радыё Свабода Станіслаў Шушкевіч сёньня чытае лекцыі ў польскім горадзе Ўроцлаў. Падчас пераезду празь беларуска-польскую мяжу беларускія мытнікі сканфіскавалі ягоную кнігу “Нэакамунізм у Беларусі”.

Пра інцыдэнт распавядае Станіслаў Шушкевіч:

(Шушкевіч: ) “ Ня ведаю чаго шукалі, але забралі маю кнігу, выдадзеную ў Расеі “Нэакамунізм у Беларусі” і забралі дыскету, бо ім здалося, што там можа быць інфармацыя, якую нельга вывозіць за мяжу.

Прыйшоў начальнік мытні й кажа, што гэта ён прыняў рашэньне канфіскаваць кнігу. Разумны чалавек ня можа прыняць такога рашэньня, бо яна прадавалася ў Беларусі, у замежжы, яна ўваходзіць у каталёгі, яна ёсьць у бібліятэках.

Не, кажа, нельга везьці, бо ў замежжы можна яе трактаваць, як нейкую дрэнную інфармацыю пра нашага прэзыдэнта. І працэдура агляду гэтая была такой, што усяго абшукалі, прашчупалі нават плечыкі ў пінжаку, да апошняй ніткі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG