Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці меў права Лукашэнка мілаваць Жураўкову?


Радыё Свабода На пытаньне слухача адказвае юрыст Уладзімер Лабковіч.

(Спадар: ) “Шаноўная рэдакцыя! Днямі было абвешчана пра памілаваньне Лукашэнкам Галіны Жураўковай. Калі ласка, нагадайце — за што, за якія такія злачынствы адбылося асуджэньне Жураўковай і які быў прысуд. І таксама добра было б, каб нагадалі, за што быў асуджаны Марыніч, а яшчэ і Леванеўскі. Чым ён зьняважыў і прынізіў годнасьць Лукашэнкі й за што атрымаў два гады зьняволеньня?”

Адказвае сябра штабу Аляксандра Мілінкевіча, юрыст Уладзімер Лабковіч:

(Лабковіч: ) “У выпадку з Жураўковай і Марынічам — гэта вельмі падобныя крымінальныя справы. Бо абодвух вінавацілі ў крадзяжы асабліва буйных памерах. Толькі ў спадарыні Жураўковай гэта было больш як 5 мільёнаў даляраў, а ў спадара Марыніча — гэта кампутары. Хоць ва ўласьніка гэтых кампутараў, амэрыканскай амбасады, не было ніякіх прэтэнзіяў да таго, хто гэтыя кампутары нібыта скраў. Насамрэч, Лукашэнка сваім сакрэтным указам памілаваў спадарыню Жураўкову, вызваліў яе цалкам. І гэтым учынкам Лукашэнка разбурыў прынцып непазьбежнасьці пакараньня, на якім будуецца крымінальнае правасудзьдзе ва ўсіх краінах сьвету, дзе самае галоўнае — ня жорсткасьць пакараньня, а ягоная непазьбежнасьць.

Адначасна, спадар Марыніч, дзейнасьць якога прынесла меншую шкоду дзяржаве, атрымаў болей жорсткае пакараньне. Да гэтага ж, не было ніякіх доказаў, ніякіх пацярпелых, бо амэрыканская амбасада не лічыла сябе пацярпелай. Гэта абсалютна палітычная матывацыя. Спадар жа Леванеўскі быў асуджаны за друк быццам бы гумарыстычных вершаў у дачыненьні Лукашэнкі. Па-першае, абсалютна не было даказана, што ён займаўся вырабам гэтых матэрыялаў і іх распаўсюдам. А па-другое, калі зважаць на тое што адбываецца на беларускім тэлебачаньні, калі паліваюць брудам палітычных дзеячаў і апазыцыю — і гэта ня лічыцца нейкай абразай, бо суды стаяць на баку тэлебачаньня”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG