Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віцебску затрымалі ўдзельніка пікету за Мілінкевіча


Радыё Свабода, Віцебск Зьміцер Петрачэнка раздаваў друкаваныя матэрыялы пра кандыдата ў прэзыдэнта каля крамы “Веста”, калі міліцыянты зь Першамайскага райаддзелу затрымалі яго і завезьлі ў пастарунак.

Супрацоўнікі міліцыі ўзялі ў спадара Петрачэнкі пісьмовыя тлумачэньні і склалі пратакол як на арганізатара несанкцыянаванай вулічнай акцыі.

Забралі таксама 36 паасобнікаў “Народнай волі”, якія ён не пасьпеў раздаць мінакам.

Ад пачатку прэзыдэнцкай агітацыйнай кампаніі гэта ўжо далёка ня першае затрыманьне сяброў ініцыятыўнай групы Аляксандра Мілінкевіча. Кіраўнік групы Хрыстафор Жаляпаў падаў сёньня ў ЦВК скаргу, у адказ на якую ён хацеў бы атрымаць пісьмовыя тлумачэньні для віцебскіх міліцыянтаў, якімі яны мусяць кіравацца ў часе выбарчай кампаніі. Адказ з ЦВК спадар Жаляпаў мяркуе раздрукаваць і раздаць кожнаму агітатару, каб прадухіліць непажаданыя затрыманьні.
XS
SM
MD
LG