Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Паляўнічы накіраваўся падабраць сваю здабычу, як раптам зверху на забітага зайца кінулася вялікая птушка. Тав.Чысцякоў выстраліў у яе”


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Цытаты мінулага – 1 сакавіка. Што пісалі беларускія газэты ў гэты дзень.

“Комуніст”, 1936 год. Інфармацыя БЕЛТА:

“Днямі рабочы гомельскай пасажырскай станцыі тав.Чысцякоў выйшаў на паляванне на зайцаў. У 15 кілометрах ад горада ён падстрэліў першага зайца. Паляўнічы накіраваўся падабраць сваю здабычу, як раптам зверху на забітага зайца кінулася вялікая птушка. Тав.Чысцякоў выстраліў у яе. Гэта быў арол. Размах крылляў яго — каля двух метраў. Забітага арла тав.Чысцякоў перадаў саюзу паляўнічых”.

“Чырвоная змена”, 1956 год:

“Совецкаму маладому акцёру чужыя дробнабуржуазныя норавы, індывідуалізм, абыякавыя адносіны да грамадзянскага абавязку. І ўсё-ж перажыткі капіталізма ў свядомасці асобных маладых работнікаў мастацтва праяўляюцца, нажаль, нярэдка і цяпер. Так, сярод маладых артыстаў тэатра імя Янкі Купалы нямала такіх, якія пагарджаюць удзелам у масавых сцэнах і эпізодах. К.С.Станіслаўскі заклікаў майстроў сцэны любіць мастацтва ў сабе, а не сябе ў мастацтве. А вось некаторыя маладыя купалаўцы патрабаваннямі вялікай ролі, заслужылі яны яе ці не, паказваюць, што любяць, перш за ўсё, сябе ў мастацтве”.

“Имя”, 1996 год. Ю.Дракахруст піша:

“26 лютага, выступаючы перад прадстаўнікамі працоўных калектываў і ўсялякім начальствам, прэзыдэнт Лукашэнка сказаў, што камэрсантаў будзе скідаць, як “вшивых блох”. Кіраўнік дзяржавы — чалавек разнабакова адораны. У студзені падчас саміту СНД Акадэмія сацыяльных навук Расеі… высока ацаніла ягоныя заслугі ў сфэры грамадзкіх пераўтварэньняў. Цяпер самы час надаць яму нейкае ганаровае званьне за… адкрыцьцё экзатычнай жывёлы”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG