Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ці паўплываюць выступы кандыдатаў на выбар беларусаў?


Радыё Свабода Кандыдаты на прэзыдэнта Аляксандар Мілінкевіч, Аляксандар Казулін і Сяргей Гайдукевіч ужо выступілі на радыё й тэлебачаньні. Ці глядзелі і слухалі выбарцы гэтыя звароты? Ці могуць яны паўплываць на выбар людзей? Гэтыя пытаньні жыхарам Менску задаваў наш карэспандэнт.

(Карэспандэнт: ) “Ці глядзіце вы выступы кандыдатаў на прэзыдэнта на тэлебачаньні, ці слухаеце іх на радыё, і ці ўплываюць яны на ваш выбар?”

(Спадар: ) “Слухаю, але сваёй думкі вам не скажу. Я сам зраблю свой выбар”.

(Спадар: ) “Я глядзеў выступы Мілінкевіча і Казуліна. Вельмі добра выступіў Мілінкевіч, коратка выклаў сваю праграму. А Казулін праграмы ня выклаў, толькі кампрамат дастаў з валізкі”.

(Хлопец: ) “Па радыё ня чуў, па тэлебачаньні глядзеў апошнія выступы ў канцы лютага. 2 сакавіка таксама зьбіраюся глядзець. На выбар ніяк не паўплывае, бо з выбарам я ўжо вызначыўся. Але цікава мець рэдкую магчымасьць паслухаць кандыдатаў, пачуць ад іх нешта новае”.

(Спадар: ) “Абавязкова слухаю і гляджу. Усе кіруюцца нейкай інфармацыяй, і гэтая інфармацыя будзе карысная для ўсіх”.

(Хлопец: ) “Ды што вы, якія выступы!? Паўгадзіны на радыё і тэлебачаньні — гэта вы называеце выступамі кандыдатаў у прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь? А на выбар мой гэта ніяк не паўплывала”.

(Спадарыня: ) “Гляджу, хаця калі сяджу зь дзіцем, ня надта шмат часу. Я думаю, што зноў будзе Лукашэнка, без варыянтаў”.

(Спадар: ) “Аднаго я чуў выступ. Яны могуць паўплываць. Але яны выступаюць мала, вельмі мала часу ім далі. Нашаму прэзыдэнту час у адстаўку. Ён ужо адбыў два тэрміны. Нельга трымацца з апошніх сілаў за тое, за што ня варта трымацца”.

(Спадарыня: ) “Гляджу па тэлебачаньні, але на мой выбар гэта ніяк не паўплывае”.
XS
SM
MD
LG