Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гайдукевіч і Казулін пойдуць на Ўсебеларускі сход?


Радыё Свабода Сяргей Гайдукевіч атрымаў сёньня запрашэньне на ўдзел у трэцім Усебеларускім сходзе. Гэтае запрашэньне прыйшло яму, як дэпутату, у Палату прадстаўнікоў.

Раней спадар Гайдукевіч заяўляў, што, калі яго запросяць, то ён з задавальненьнем пойдзе на сход, які арганізоўвае Аляксандар Лукашэнка.

У штабе Аляксандра Казуліна заявілі, што дэлегацыя на чале са спадаром Казуліным будзе спрабаваць зарэгістравацца ў аргкамітэце і патрапіць на сход. Нагадаем, зьезд БСДП (Грамада) вылучыў дэлегатаў на трэці Ўсебеларускі сход.

Падрабязнасьці слухайце ў эфіры і чытайце пазьней на нашым сайце.
XS
SM
MD
LG