Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генэрал міліцыі папярэдзіў Мілінкевіча


Алег Грузьдзіловіч, Менск “Міліцыя будзе дзейнічаць з улікам таго, што гэта будзе несанкцыянаваная акцыя”, — заявіў начальнік менскай міліцыі генэрал Анатоль Куляшоў пра магчымыя дзеяньні міліцыі заўтра, 2 сакавіка, паведаміла агенцтва “Інтэрфакс”.

Нагадаем, 2 сакавіка Аляксандар Мілінкевіч плянуе сустрэцца з выбаршчыкамі на плошчы Свабоды ў Менску.

Старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына ўжо назвала плянаваную сустрэчу “сапраўднай правакацыяй”. Начальнік менскай міліцыі Анатоль Куляшоў папярэдзіў, што на арганізатараў сустрэчы, калі яна адбудзецца, “складуць пратаколы”, а да ўдзельнікаў сустрэчы ўжывуць “адэкватныя дзеяньні”.

Гл. таксама • Мілінкевіч назваў 2 сакавіка "вырашальным днём"
XS
SM
MD
LG