Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Л.Ярмошына: З "Народнай воляй" трэба разабрацца


Радыё Свабода Публікацыя праграмы кандыдата на прэзыдэнта Аляксандра Мілінкевіча ў газэце "Народная воля" зьяўляецца парушэньнем Выбарчага кодэксу, лічыць старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына. Пра гэта яна заявіла ў інтэрвію газэце "Звязда".

Паводле Ярмошынай, "выбарчае заканадаўства не прадугледжвае публікацыю перадвыбарчых праграмаў у недзяржаўных СМІ. Больш за тое, мы расцэньваем такія публікацыі як аказаньне матэрыяльнай дапамогі канкрэтнаму кандыдату".

"Таму з "Народнай воляй" таксама трэба разабрацца, па меншай меры праінфармаваць, зьвярнуцца з адпаведнай заявай у Міністэрства інфармацыі", – сказала Ярмошына.

Старшыня ЦВК мяркуе, што недзяржаўныя СМІ “займаюць суб''ектыўную пазыцыю, а публікацыі ў іх носяць замоўны характар. Гэта значыць, яны працуюць на канкрэтных кандыдатаў. Пры гэтым выбаршчыкам навязваецца думка аб тым, што ўся падрыхтоўка і правядзеньне выбарчай кампаніі адбываецца неналежным чынам", – заявіла Лідзія Ярмошына.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG