Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мілінкевіч абраў "джынс"


Радыё Свабода Кандыдат ад аб’яднанай апазыцыі сёньня заявіў, што ён падтрымаў ініцыятыву моладзевых арганізацыяў — выкарыстоўваць цёмна-сіні колер у прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі. Гэтыя арганізацыі выказаліся за “джынс” як колер пераменаў.

Раней Палітрада аб’яднанай апазыцыі заяўляла, што адмаўляецца ад пэўнага колеру перадвыбарчай кампаніі. Аляксандар Мілінкевіч прыняў іншае рашэньне:

(Мілінкевіч: ) “Лічу гэта вельмі важным для таго, каб людзі былі больш сьмелымі, перамагалі страх. Калі людзі бачаць, што нас многа, ім значна лягчэй браць удзел у такой складанай палітычнай кампаніі. І я заклікаў людзей падтрымаць гэты колер, каб мы бачылі, як нас шмат”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG