Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Польшчы: "мы падтрымліваем канкурэнта Лукашэнкі"


Радыё Свабода Прэзыдэнт Польшчы Лех Качыньскі, які знаходзіцца цяпер з афіцыйным візытам ва Ўкраіне ў інтэрвію польскаму радыё заявіў, што "мы падтрымліваем канкурэнта Аляксандра Лукашэні на прэзыдэнцкіх выбарах", маючы на ўвазе Аляксандра Мілінкевіча.

Польскі прэзыдэнт, гаворачы пра магчымы ўплыў цеснага супрацоўніцтва Варшавы з Кіевам на польска-расейскія і польска-беларускія дачыненьні, сказаў:

(Качыньскі: ) "У нас ёсьць свая ацэнка рэжыму прэзыдэнта Лукашэнкі. Мы падтрымліваем ягонага канкурэнта, якога я прыняў у прэзыдэнцкім палацы ў Варшавы. Беручы пад увагу тое, што я выконваю афіцыйную функцыю кіраўніка польскай дзяржавы, гэта быў вельмі выразны крок. Бо мы хочам, каб дэмакратыя запанавала і ў Беларусі".

Прэзыдэнт Польшчы Лех Качыньскі сустрэўся з кандыдатам ад аб''яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі ў Варшаве 25 студзеня
XS
SM
MD
LG