Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пераможцы цырымоніі “Рок-каранацыя” за 2004-2005 гг.


Радыё Свабода У Менску пасьля двухгадовага перапынку адбылася цырымонія “рок-каранаваньня”. Былі названыя пераможцы па выніках мінулага і пазамінулага музычных гадоў. Адзін з пераможцаў – гурт “J_морс” пакінуў цырымонію на знак пратэсту супраць “палітычнай афарбоўкі” імпрэзы.

Выканаўца году (намінаваліся: Зьміцер Вайцюшкевіч, Ігар Варашкевіч, Уладзімер Пугач, Лявон Вольскі). Пераможца — Лявон Вольскі. Прыз уручаў Адам Глобус.

Рок-князёўня (намінаваліся: Руся (“Індыга”), Сьвятлана Сугака (“Тарпач”), Наста Шпакоўская (“Naka”), Вікторыя Фінская (“Айша”). Пераможца — Руся. Прыз уручаў Міхал Анемпадыстаў.

Група году. Пераможца — “J_морс”.

Лепшая альтэрнатыўная група. Пераможца — “ТТ-34” (Гомель). Прыз уручаў галоўны рэдактар “Музыкальной газеты” Алег Клімаў.

Блюз-рок выканаўца (намінаваліся: Ігар Варашкевіч і “Крама”, “Мадэра хард-блюз”, “Svet Boogie Band”). Пераможца — Ігар Варашкевіч і “Крама”. Прыз уручаў карэспандэнт радыё “Свабода” Дзьмітрый Падбярэзскі.

Традыцыі і сучаснасьць (намінаваліся: “Альтанка”, “Гуда”, Іван Кірчук). Пераможца — Іван Кірчук. Прыз уручаў Алег Хаменка.

Праект году (намінаваліся: зборнік “Варта вежы багоў. Трыб’ют “Gods Tower”, “Будзь разам з намі. The Best” — “Крама”, зборнік “Прэм’ер Тузін”). Пераможца — “Прэм’ер Тузін”. Прыз уручаў Сяргей Анішчанка, дырэктар фестывалю “Рок-кола”.

Дэбют году (намінаваліся: “Таварыш маўзэр”, “Naka”, “Саша і Сірожа”, “КлЁндайк”). Пераможца — “Таварыш маўзэр”. Прыз уручаў Уладзімер Арлоў.

Кліп году (намінаваліся: “Бум” — “ТТ-34” і Сярога, “Турысты” — “Крамбамбуля”, “Шла дальше” — “Без Білета”, “Калыханка” — “Саша і Сірожа”). Пераможца — “Турысты”, рэжысэр — Nicolas. Прыз уручала Тамара Лісіцкая.

Песьня году (намінаваліся: “Под куполом небес” — “Стокс”, “Белакрылы анёл” — “ZET”, “Моё солнце” — “J_морс”, “Две лодки” — “Без Білета”). Пераможца — “Белакрылы анёл” — “ZET”. Прыз уручаў Аляксандр Памідораў.

Альбом году (намінаваліся: “Грубый помол” — “ТТ-34”, “Tanki” — “Neuro Dubel”, “Апрель” — “J_морс”, “Радыё Крамбамбуля” — “Крамбамбуля”). Пераможца — “Tanki” — “Neuro Dubel”. Прыз уручаў Вячаслаў Кубышкін (“Vigma”).

Сьпэцыяльныя прызы:

Прыз парталу “TUT.by” Віктару Дзятліковічу за кнігу “Іх “Мроя”, іх “N.R.M.”. Прыз уручаў генэральны дырэктар парталу Кірыл Валошын.

Прыз кампаніі “Сябр” (гандлёвая марка “Бобров”, генэральны спонсар “Рок-каранацыі”) — клюбу “Графіці” “За прапаганду беларускай рок-музыкі”.

Група “J_морс” прысутнічала за кулісамі, але музыканты зьехалі з цырымоніі, не дачакаўшыся яе сканчэньня, таму на ўручэньне прызу ня выйшла. Прычына — нежаданьне выступаць у залі, дзе прысутнічаў адзін з кандыдатаў у прэзыдэнты, пра што група паведаміла ў афіцыйнай заяве, адмежаваўшыся ад “палітычнай афарбоўкі” мерапрыемства.
XS
SM
MD
LG