Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Пора" пікетавала беларускую амбасаду ў Кіеве


Юры Сьвірко, Кіеў Cёньня амбасаду Беларусі ў Кіеве пікетавалі прадстаўнікі украінскага руху "Пора", якія пратэставалі супраць арышту актывістаў беларускай грамадзкай арганізацыі "Партнэрства". З месца падзеі паведамляе наш кіеўскі карэспандэнт

(Сьвірко: ) "Сёньня а 15 гадзіне кіеўскага і менскага часу каля 30 прыхільнікаў блёку "Пора-ПРП" (“Пора” –“Партыя Рэформы і парадак”), які ачольвае сусьветна вядомы баксёр Віталь Клічко, пратэставалі каля беларускай амбасады. Яны трымалі свае сьцягі, а таксама плякат "Украіна-2004 -- гэта Беларусь-2006?"

Насупраць іх стаялі прыхільнікі арганізацыі "Брацтва", якую ачольвае вядомы Дмітро Карчынскі, раней ён уваходзіў у УНА-УНСО, а цяпер стаў прыхільнікам Аляксандрам Лукашэнкі. Ягоныя паплечнікі трымалі плякаты "Чавэс-Фідэль-Лукашэнка". Цікава, што калі прадстаўнікі "Пары" стаялі на ходніках насупраць амбасады, то прадстаўнікі "Брацтва" стаялі каля амбасады і выконвалі, так бы мовіць, ролю ахоўнікаў. “Пара” крычала "Лукашэнка -гець", а "Брацтва" - "Лукашэнка -так". “Пара” крычала "Пара!" ("Досыць!"), а “Брацтва” -- "У турму!”. Ня ведаю, праўда, каго яны мелі на ўвазе, але, відавочна, не Аляксандра Лукашэнку".

(Вядучы: ) "Як у Кіеве ацэньваюць заяву з крытыкай рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, якая прагучала з вуснаў Міколы Кацерынчука, які ачольвае Цэнтральны выканкам прапрэзыдэнцкай партыі “Наша Украіна”? Сёньня ён заявіў, што ў Беларусі непарадак, заклікаў зьвярнуцца ў АБСЭ, каб там далі адпаведную ацэнка падзеям у Беларусі".

(Сьвірко: ) "Сапраўды, Кацярынчук заклікаў далучыцца да гэтай заявы ўсе дэмакратычныя сілы Украіны, але пакуль іншыя партыі на гэты заклік не адгукнуліся. Падтрымала яго толькі толькі "Пара". Афіцыйнае кіраўніцтва Украіны пакуль крытычна пра Беларусь не выказваецца. Прэзыдэнт Віктар Юшчанка, наадварот, сёньня сказаў, што ён хоча, каб нафтаправод Адэса-Броды быў дабудаваны да Беларусі, каб пампаваць нафту ў Беларусь. Палітычных заяваў наконт Беларусі за апошнія месяцы Юшчанка не рабіў".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG