Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Л.Ярмошына: "Дзеяньні Мілінкевіча проста амаральныя"


Радыё Свабода Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына лічыць правакацыяй пляны Аляксандра Мілінкевіча правесьці сустрэчу з выбаршчыкамі ў цэнтры Менску, калі побач у Палацы рэспублікі будзе праходзіць Усебеларускі народны сход.

“Гэта несанкцыяваны мітынг, і Мілінкевіч ня мае права такую сустрэчу арганізоўваць” – заявіла Ярмошына.

Яна лічыць, што гэта сьвядомыя дзеяньні па арганізацыі масавых беспарадкаў. Паводле старшыні ЦВК, з пункту гледжаньня чалавека і грамадзяніна гэтыя дзеяньні Мілінкевіча “проста амаральныя”.

Яна падкрэсьліла, што ніякага статусу недатыкальнасьці кандыдат на прэзыдэнта ня мае і нясе адказнасьць, як любы грамадзянін. Лідзія Ярмошына сказала, што праваахоўныя органы маюць права ўжыць санкцыі супраць арганізатараў гэтага мерапрыемства ў адпаведнасьці з законам.

Нагадаем, Аляксандар Мілінкевіч заклікае сваіх прыхільнікаў прыйсьці на сустрэчу на Плошчу Свабоды 2 сакавіка а 18-й гадзіне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG