Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША занепакоеныя тым, што апазыцыя пазбаўленая доступу да СМІ


Радыё Свабода “Пазыцыя Злучаных Штатаў адназначная. Мы ня лічым Лукашэнку дэмакратычным палітыкам і за ўсе 12 гадоў ягонага знаходжаньня ва ўладзе мы не назіраем аніякіх зрухаў у гэтым накірунку,” – заявіў у інтэрвію расейскай «Независимой газете» намесьнік дзяржсакратара ЗША Нікалас Бэрнс.

Ён сказаў, што Злучаныя Штаты “паглядзяць, як будуць разьвівацца падзеі на выбарах у Беларусі, на якіх абавязкова будуць прысутнічаць групы замежных назіральнікаў, у тым ліку і амэрыканскіх. Але ўжо зараз, напярэдадні галасаваньня мы ня бачым сьведчаньняў таго, што яны будуць свабоднымі і справядлівымі,” – заявіў амэрыканскі дыплямат.

Намесьнік дзяржсакратара сказаў, што “Злучаныя Штаты занепакоеныя тым, што апазыцыя пазбаўленая неабходных умоваў удзелу ў выбарах. Праціўнікам Лукашэнкі, напрыклад вельмі цяжка патрапіць на тэлебачаньне. ЗША будуць настойваць на свабодным галасаваньні і свабоднай перадвыбарчай кампаніі з роўным доступам да мэдыяў для усіх кандыдатаў, а ня толькі для Лукашэнкі,” – заявіў намесьнік дзяржсакратара ЗША.
XS
SM
MD
LG