Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Наваполацку затрымалі за спробу разьмясьціць у краме плякат Мілінкевіча


Радыё Свабода Сёньня ў Наваполацку ў міліцэйскі пастарунак даставілі сяброў ініцыятыўнай групы Аляксандра Мілінкевіча Васіля Храмцова і Аляксея Трубкіна. Нагодай для затрыманьня стала спроба актывістаў разьмясьціць выбарчы плякат Аляксандра Мілінкевіча ў краме №8 гандлёвага дому “Эканом”.

Згаданая крама была вызначана гарадзкой выбарчай камісіяй як месца для разьмяшчэньня агітацыйных матэрыялаў. Аднак, калі актывісты прыйшлі ў краму і спыталіся, дзе можна разьмясьціць плякат, іх затрымала служба аховы. Загадчыца крамы выклікала міліцэйскую машыну — і спадары Храмцоў і Трубкін апынуліся ў пастарунку. Калі затрыманыя далі адпаведныя тлумачэньні, іх адпусьцілі.

Васіль Храмцоў і Аляксей Трубкін падалі з гэтай нагоды пісьмовую скаргу ў гарадзкі выбаркам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG