Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камісія знойдзе ксяндзоў, якія супрацоўнічалі са спэцслужбамі ПНР


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава У Кракаве створаная адмысловая камісія Каталіцкай царквы, якая спраўдзіць факты супрацоўніцтва ксяндзоў з камуністычнымі спэцслужбамі Польскай Народнай Рэспублікі, а таксама мае на мэце паказаць мужнасьць тых, хто нягледзячы на моцны ўціск, здолеў адмовіцца ад такога супрацоўніцтва.

Царкоўная камісія пад кіраўніцтвам біскупа Яна Шкодана будзе супрацоўнічаць перадусім з Інстытутам нацыянальнай памяці - дзяржаўнай установай, дзе захоўваюцца архівы камуністычных спэцслужбаў.

Былы капэлян прафсаюзу "Салідарнасьць" супрацоўнікаў мэталюргічнай прамысловасьці ксёндз Януш Залескі на пачатку лютага пазнаёміўся са зьместам папкі, якую склалі на яго спэцслужбы і пабачыў, што сярод тых, хто на яго даносіў, былі і духоўныя асобы.

(Залескі: ) "Я хачу, каб такі агент сказаў прынамсі слова "прабачце". Ня трэба нейкіх судоў адкрытых ці разьбіраньняў. Толькі адно слова. Бо дакумэнты гэтыя і так будуць зьяўляцца".

Праўдападобна, ў часе працы камісіі стануць вядомыя імёны ксяндзоў, якія пісалі даносы на кракаўскага мітрапаліта Караля Вайтылу - яшчэ да абраньня Папам, яго вельмі моцна “распрацоўвалі” спэцслужбы камуністычнай Польшчы.

Між Тым ксёндз Адам Банецкі - рэдактар каталіцкага "Tygodnikа Powszechnego" кажа, што праца камісіі будзе вельмі цяжкай.

(Банецкі: ) "Ня думаю, што стварыць працаздольную камісію такога кшталту будзе лёгка. Гэта вельмі цяжкая праца. Ня ўсе тыя, хто хацелі б там працаваць, змогуць гэта рабіць".

Дагэтуль у Польшчы масавай люстрацыі ксяндзоў не было.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG