Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэра казаскай апазыцыі забілі "з асабістых матываў"?


Радыё Свабода Кіраўнік адміністрацыі верхняй палаты казаскага парлямэнту Эржан Утэмбаеў замовіў забойства апазыцыйнага палітыка Алтынбека Сарсэнбаева паводле асабістых матываў, паведамляе Міністэрства ўнутраных справаў Казахстану.

Целы Сарсэнбаева, ягонага кіроўцы і ахоўніка былі знойдзеныя 13 лютага непадалёк ад Алма-Аты. Усяго па гэтай справе ўжо затрыманыя дзесяць чалавек, у тым ліку пяць супрацоўнікаў спэцслужбаў. Нагадаем, у першыя дні пасьля забойства ўлады Казахстану паведамлялі, што гэта "папросту няшчаснае здарэньня падчас паляваньня".

Сарсэнбаеў быў адным зь лідэраў апазыцыйнай партыі "За справядлівы Казахстан" і былым казаскім амбасадарам у Расеі. Ён быў вядомы сваёй рэзкай крытыкай на адрас кіраўніцтва краіны і асабіста Нурсултана Назарбаева.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG