Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомельскі актывіст Мілінкевіча затрыманы трэці раз за 5 дзён


Радыё Свабода У Гомелі ля ўнівэрмагу сёньня трэці раз за апошнія пяць дзён міліцыя затрымала агітатара каманды Мілінкевіча Андрэя Толчына.

З Цэнтральнага пастарунку яго даставілі ў раённую адміністрацыю, пасьля ў пракуратуру Цэнтральнага раёну. Шукалі таго, хто можа скласьці пратакол за парушэньне выбарчага заканадаўства. Спадар Толчын раздаваў буклеты Аляксандра Мілінкевіча і газэту “Народная воля” зь ягонай кандыдата.

У спадара Толчына зноў сканфіскавалі 350 буклетаў кандыдата на прэзыдэнты ад аб`яднаных дэмакратычных сілаў, пляншэт зь ягонымі двума партрэтамі, складны столік, 72 газэты “Народная воля” і каля 40 абвестак пра дату і час выступу Аляксандра Мілінкевіча на тэлевізіі і радыё.

У пракуратуры Андрэя Толчына папярэдзілі, каб чакаў выкліку ў гарвыканкам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG