Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінюст вынес папярэджаньне Хэльсынскаму камітэту


Радыё Свабода Сёньня Беларускі Хэльсынскі камітэт (БХК) атрымаў копію загаду міністра юстыцыі Віктара Галаванава аб вынясеньні гэтай арганізацыі папярэджаньня.

Загад грунтуецца на паведамленьні падатковай па Маскоўскім раёне Менску, паводле якога запазычанасьць БХК па плацяжах у бюджэт складае прынамсі 157 мільёнаў рублёў. Міністар юстыцыі абавязвае кіраўніцтва БХК у месячны тэрмін прыняць меры па ліквідацыі парушэньняў, выяўленых падатковай інспэкцыяй. Падатковая налічыла Хэльсынскаму камітэту запазычанасьць па падатках і ўжыла эканамічныя санкцыі за дзейнасьць у межах праекта тэхнічнай дапамогі праграмы Эўразьвязу ТАCIC. У 2004 годзе гаспадарчы суд Мінска адхіліў прэтэнзіі падатковай інспэкцыі, аднак прэзыдыюм Вышэйшага гаспадарчага суда перагледзеў гэтае рашэньне. Як зазначаюць у БХК, прэтэнзіі падатковай інспэкцыі могуць мець вынікам перасьлед кіраўніцтва арганізацыі і ліквідацыю камітэту.
XS
SM
MD
LG