Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Даведацца пра фармаваньне выбарчай камісіі немагчыма нават праз суд


Радыё Свабода Калегія ў грамадзянскіх справах Берасьцейскага абласнога суду 27 лютага не задаволіла скаргу Ўладзімера Вялічкіна, які дамагаецца доступу да інфармацыі пра тое, як фармавалася гарадзкая выбарчая камісія.

Упершыню заява спадара Вялічкіна разглядалася ў судзе Ленінскага раёну Берасьця. У той заяве Ўладзімер Вялічкін скардзіўся на дзеяньні мясцовых уладаў, якія адмовілі ў магчымасьці азнаёміцца з матэрыяламі фармаваньня гарадзкой выбарчай камісіі. У прыватнасьці, спадар Вялічікін прасіў суд абавязаць берасьцейскія ўлады даць інфармацыю наконт месца працы грамадзянаў, што ўключаныя ў склад гарадзкой выбарчай камісіі, і якім чынам адбывалася вылучэньне гэтых асобаў.

Суд Ленінскага раёну Берасьця адхіліў скаргу Ўладзімера Вялічкіна, а сёньня аналягічнае рашэньне было прынятае абласной судовай інстанцыяй.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG