Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што думаюць пра выступы Казуліна і Мілінкевіча ў Наваполацку?


Радыё Свабода Сёньня на першай праграме Беларускага радыё прагучалі выступы кандыдатаў у прэзыдэнты Аляксандра Казуліна і Аляксандра Мілінкевіча. Яшчэ раней яны выступілі на Беларускай тэлевізіі. Хто з кандыдатаў найбольш спадабаўся, і ці паўплывалі гэтыя выступы на прыхільнасьці выбарцаў? На гэтыя пытаньні адказваюць жыхары Наваполацку.

(Навапалачанін: ) “Што стала зь Беларусьсю пасьля праўленьня Шушкевіча, мы добра ведаем. Мілінкевіч такі ж самы. Таму Казулін больш спраўны, больш нахабны, і на такі час нам патрэбны такі прэзыдэнт”.

(Навапалачанін: ) “Мне спадабаўся Мілінкевіч. Інтэлігентны чалавек. Думаю, такім і павінен быць прэзыдэнт”.

(Навапалачанка: ) “Слухала сёньня раніцай выступы кандыдатаў у прэзыдэнты. Яны на маю пазыцыю не паўплывалі: я на выбары не пайду, бо іх проста ня будзе. Ну, а найбольш спадабаўся Мілінкевіч. Адчуваецца інтэлігентнасьць. Хаця пра яго можна сказаць словамі Ноны Мардзюковай: “Добры ты мужык, Аляксандар Уладзімеравіч, але не арол”.

(Навапалачанін: ) “Ну, вядома, Мілінкевіч… Ён быў канкрэтным: і пытаньні былі нармальныя, і адказы. А Казулін быў занадта эмацыйны. Такім самым, як Лукашэнка ў 1994 годзе”.

(Навапалачанін: ) “Казулін! Напэўна, Казулін спадабаўся. Чаму? Таму, што гарлапан добры”.

(Навапалачанка: ) “Я думаю, людзі ўжо даўно вызначыліся са сваімі кандыдатамі. Сёньня ранкам паслухала Казуліна. Усё правільна кажа. Аднак, узьнікае пытаньне: чаму ён толькі цяпер, пасьля дванаццаці гадоў праўленьня Лукашэнкі, успомніў марскую пяхоту, і родную роту, і таго, хто даў яму прыкурыць”.

(Навапалачанін: ) “Хто спадабаўся? Спадабаўся Мілінкевіч. Ля стырна дзяржавы павінен стаяць высокаадукаваны, з высокім інтэлектам чалавек. Такіх людзей, як Мілінкевіч, мала. Безумоўна, калі б у нас адбыліся празрыстыя выбары, за яго б прагаласавала бальшыня”.

Гл. таксама • Выступ на дзяржаўным радыё: Казулін і Мілінкевіч патрабуюць, каб Лукашэнка зьняўся з выбараў
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG