Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ДАІ спыняе машыны з агітацыйнымі матэрыяламі Мілінкевіча


Радыё Свабода Міліцыянты перашкаджаюць распаўсюду агітацыйных матэрыялаў на Берасьцейшчыне. Аўтамабілі, у якіх перавозіліся агітацыйныя матэрыялы за Аляксандра Мілінкевіча, некалькі разоў спынялі супрацоўнікі ДАІ на шашы Берасьце — Пінск.

Спачатку аўтамабілі былі спыненыя на шляху да Кобрыня, дзе актывістаў берасьцейскага штабу Мілінкевіча чакалі міліцыянты і супрацоўнікі КДБ. Падчас размоваў міліцыянты цікавіліся ня толькі асабістымі дакумэнтамі тых, хто знаходзіўся ў аўтамабілях, але таксама іхным месцам працы і жыхарства. Адказы на гэтыя пытаньні здымаў на відэакамэру невядомы чалавек у цывільным.

Аналягічным чынам паводзілі сябе міліцыянты ў Драгічыне і Янаве, а ў Пінску актывістам штабу Мілінкевіча адразу загадалі ехаць у гарадзкі аддзел унутраных справаў у суправаджэньні некалькіх міліцэйскіх аўтамабіляў. Аднак і там у часе агляду высьветлілася, што агітацыйныя матэрыялы, якія знаходзіліся ў машынах, былі надрукаваныя згодна з выбарчым заканадаўствам.
XS
SM
MD
LG