Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хто ўжыў сьлезацечны газ супраць Воўчака?


Радыё Свабода Міліцыя вывучае матэрыялы пра напад на Воўчака ў Нацыянальным прэс-цэнтры. Яшчэ не завершана праверка факту ўжываньня сілы і сьлезацечнага газу супраць даверанай асобы Аляксандра Казуліна Алега Воўчака ў Нацыянальным прэсавым цэнтры. Крымінальная справа не заведзена, паведаміў намесьнік начальніка аддзелу дазнаньня УУС Ленінскага раёну Менску Павел Савянкоў.

Спадар Савянкоў заявіў, што ўжо не займаецца гэтымі матэрыяламі:

(Савянкоў: ) “Матэрыялы перададзены ва ўправу дазнаньня ГУУС Менскага гарвыканкаму для правядзеньня далейшай праверкі. Закон дазваляе цягам месяца іх разглядаць”.

Выпадак, падчас якога Алег Воўчак атрымаў цялесныя пашкоджаньні ад невядомых, адбыўся 17 лютага. Ленінская ўправа міліцыі Менску ня высьветліла прозьвішчаў асобаў, якія ўчынілі гвалт супраць Воўчака — прычым, тыя асобы былі адразу дастаўленыя ў міліцыю сіламі каманды Казуліна. Алег Воўчак лічыць, што разгляд матэрыялаў міліцыя спэцыяльна зацягвае, каб дачакацца канца выбарчай кампаніі. Спадар Воўчак абскардзіў дзеяньні міліцыі ў заяве генэральнаму пракурору:

(Воўчак: ) “Лічу, што міліцыя зацягвае разгляд гэтых матэрыялаў, не зацікаўленая ў аб’ектыўнасьці ягонага правядзеньня, і прашу завесьці справу па частцы другой артыкулу 191 Крымінальнага кодэксу ў адносінах да тых асобаў, што на нас нападалі, бо яны перашкаджалі вольнаму правядзеньню кандыдатам і даверанымі асобамі агітацыі”.

Алег Воўчак таксама дамагаецца асабістай сустрэчы з генэральным пракурорам Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG