Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Рэпартэры бязь межаў" падтрымалі "Згоду"


Радыё Свабода Міжнародная арганізацыя “Рэпартэры бязь межаў” заявіла пра сваю падтрымку беларускай незалежнай газэты “Згода”, якой беларускія ўлады інкрымінуюць “падбухторваньне да рэлігійнай нянавісьці”.

Паводле праваабарончай журналісцкай арганізацыі, якая абараняе зьняволеных журналістаў і свабоду прэсы ва ўсім сьвеце, “напярэдадні выбараў у Беларусі можа быць зачыненая чарговая апазыцыйная газэта”. У перадкрукоўцы дацкіх карыкатураў афіцыйны Менск знайшоў яшчэ адну падставу для таго, каб пакараць незалежныя мэдыі.

Як вынікае з заявы “Рэпартэраў бязь межаў”, публікацыя карыкатураў у газэце “Згода” прыйшлася на вельмі зручны для Аляксандра Лукашэнкі час. Рэжым і раней перасьледваў выданьне, якое падтрымлівае сацыял-дэмакратычную партыю Аляксандра Казуліна.

У заяве "Рэпартэраў бязь межаў" паведамляецца пра ператрус КДБ у рэдакцыі газэты, канфіскацыю рэдакцыйных кампутараў, допыты заснавальніка "Згоды" Аляксея Караля і галоўнага рэдактара газэты Аляксандра Зьдзвіжкова ў КДБ.

Міжнародная праваабарончая журналісцкая арганізацыя нагадвае, што ў Беларусі да мусульманскай канфэсіі належыць меней за адзін адсотак насельніцтва.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG