Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Скрабец накіраваны ў калёнію “Віцьба-3”


Уладзімер Глод, Менск Былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў папярэдняга скліканьня Сяргей Скрабец, які 14 лютага быў асуджаны на два з паловай гады зьняволеньня, накіраваны адбываць пакараньне ў папраўчай калёніі “Віцьба-3”, што месьціцца ў пасёлку Віцьба Віцебскай вобласьці.

Пра гэта нашаму радыё сёньня паведаміла жонка экс-парлямэнтара Аляксандра Скрабец:

(Скрабец: ) “Мы з маці Сяргея сёньня хадзілі даведвацца. І нам сказалі, што яго ў ноч з суботы на нядзелю павезьлі да Віцебску”.
XS
SM
MD
LG