Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар Лаўроў "супраць зьмены рэжыму"


Радыё Свабода Міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў выступае супраць ціску на Беларусь у сувязі з прэзыдэнцкімі выбарамі. Пра гэта міністар заявіў сёньня ў Маскве, на сумесным пасяджэньні калегіяў зьнешнепалітычных ведамстваў Беларусі й Расеі.

(Лаўроў: ) "Мы супраць таго, каб меў месца ціск на каго б там ні было, супраць спробаў зьмены рэжымаў. З гэтых пазіцыяў мы падыходзім да сытуацыі, зьвязанай з прэзыдэнцкімі выбарамі ў Беларусі", – сказаў расейскі міністар.

Міністар замежных справаў Беларусі Сяргей Мартынаў падчас пасяджэньня падзякаваў Расею за “адчувальную палітычную падтрымку”.
XS
SM
MD
LG