Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС "зьдзіўлена настойлівасьцю" прадстаўніка Дзярждэпартамэнту


Радыё Свабода Прэсавая служба Міністэрства замежных справаў Беларусі заявіла, што беларускі бок не пачуў ад намесьніка памочніка дзяржсакратара ЗША Дэвіда Крэмэра колькі-небудзь сур''ёзных прапановаў.

Візыт амэрыканскага дыплямата адбываўся 23-25 лютага. Ён правёў сустрэчы з кандыдатамі на прэзыдэнта, прадстаўнікамі грамадзкіх арганізацыяў, меў сустрэчы ў ЦВК і МЗС.

У заяве МЗС выказваецца “зьдзіўленьне настойлівасьцю, зь якой прадстаўнік дзярждэпартамэнту спрабаваў разьвіваць тэму магчымых сілавых выступаў і пратэстаў падчас выбарчай кампаніі”.

МЗС просіць Злучаныя Штаты “выкарыстаць ўсе магчымасьці, якія яны маюць, каб адгаварыць патэнцыйных ініцыятараў гвалту ад учыненьня беспарадкаў, калі, зразумела, амэрыканскі бок падтрымлівае зь імі кантакты” – паведаміла міністэрства замежных справаў Беларусі.

Гл. таксама • Дэвід Крэмэр пра антыамэрыканскія сюжэты БТ: “У нас добрая памяць” • Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту заклікае беларускія ўлады не ўжываць сілы • Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША наведвае Беларусь
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG