Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Вельмі шкодным з’явішчам у развіцці музыкальнага фронту БССР з’яўляецца халтура і прымітыўныя апрацоўкі народных спеваў”


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Цытаты мінулага – 27 лютага. Што пісалі беларускія газэты ў гэты дзень.

“ЛіМ”, 1936 год. Водгук на перадавіцу “Правды” “Сумбур замест музыкі”:

“Праявы і небяспека эстэцтвуючага фармалізма ў творах маладога пакалення кампазітараў-студэнтаў кансерваторыі паглыбляецца акадэмічнай замкнутасцю і габінетнасцю вучобы, слабой сувяззю іх з масавай народнай творчасцю, няведаннем штодзённага жыцця і працы нашых соцыялістычных прадпрыемстваў, новых людзей — стаханаўцаў і стаханавак. Вельмі шкодным з’явішчам у развіцці музыкальнага фронту БССР з’яўляецца халтура, прымітыўныя апрацоўкі народных спеваў, якія сустракаюцца ў творчасці раду кампазітараў”.

“Ніва”, 1956 год. Асноўныя мэты Беларускага грамадзка-культурнага таварыства:

“Умацоўваць супрацоўніцтва паміж беларускімі і польскімі народамі. Задавальняць культурныя патрэбы беларусаў праз распаўсюджванне беларускай культуры — нацыянальнай па форме і соцыялістычнай па зместу. Папулярызаваць сярод беларусаў магутную сілу міжнароднага лагера міру, кіруючую роль СССР і краін народнай дэмакратыі ў барацьбе за мір і прагрэс”.

“Советская Белоруссия”, 1996 год. Выступ А.Лукашэнкі на калегіі МЗС:

“У рэспубліцы на кадры страшэнны голад. Калі ня будзе людзей, здольных кіраваць дзяржавай як сувэрэннай краінай — грош цана ўсёй нашай палітыцы. Ня трэба палохацца разумных людзей. Мой дэвіз: “Шукай людзей, разумнейшых за цябе, і прыцягвай іх. Няхай яны працуюць. Разумны чалавек і цябе ўздыме на больш высокі ўзровень”.
XS
SM
MD
LG