Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Судзяць актывіста, які спрабаваў зьмяніць сьцяг на Гарвыканкаме


Радыё Свабода У судзе Маскоўскага раёну сёньня пачалі судзіць 24-гадовага актывіста Зьмітра Касьпяровіча. 17 студзеня ён намагаўся замяніць дзяржаўны чырвона-зялёны сьцяг на бел-чырвона-белы на даху будынку Менскага Гарвыканкаму.

Улады абвінавацілі Зьмітра Касьпяровіча ў злосным хуліганстве і да суду трымалі ў сьледчым ізалятары. Зараз на судзе заслухалі сьведкаў. Адвакат Касьпяровіча лічыць, што сёньня ж будзе абвешчаны прысуд.

Маці Зьмітра Касьпяровіча непакоіцца за стан здароўя свайго сына. Зьмітра затрымалі 17 студзеня, калі былі моцныя маразы, у выніку Зьміцер прастудзіўся і хварэе дагэтуль. Умовы ізалятару не спрыяюць выздараўленьню. У камэры, разьлічанай на 12 чалавек, трымаюць 16. Маці Зьмітра пэнсіянэрка і сама мае праблемы са здароўем. Яе папрасілі не ісьці на суд 27 лютага, бо гэта можа справакаваць гіпэртанічны крыз.

(Касьпяровіч: ) “Даюць нейкія антыбіётыкі, але яны слаба дапамагаюць. Перадаю нейкія вітаміны, лекі… Я ж ужо ва ўзросьце чалавек… І такое вытрымаць немагчыма!.. Ціск. І нічога не зьбіваецца — 180 і ўсё. Гэта ж вельмі небясьпечна”.

Падрабязнасьці з судовай залі слухайце ў нашым эфіры і чытайце пазьней на нашым сайце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG