Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Газэты Цэнтральнай Эўропы надрукавалі карыкатуры на Лукашэнку (фота)


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Сёньня вядучыя газэты Польшчы, Чэхіі, Славакіі і Вугоршчыны надрукавалі карыкатуры Аляксандра Лукашэнкі на знак салідарнасьці з аўтарамі малюнкаў і мультфільмаў пра кіраўніка беларускай дзяржавы, якім пагражае турэмнае зьняволеньне.

"Мы хочам паказаць прэзыдэнту Беларусі, што сьмех – гэта зброя дэмакратыі", – гэтымі словамі пачынаецца тэкст пад карыкатурамі на Аляксандра Лукашэнку, што надрукаваў сёньня найбольш масавы польскі штодзёньнік "Gazeta Wyborcza".

Акрамя "Газэты Выбарчай" да акцыі салідарнасьці з аўтарамі малюнкаў і сатырычных мультфільмаў, далучыліся папулярная чэская газэта "Lidové Noviny", вугорскі штодзёньнік "Magyar Hirlap" і вядучая славацкая газэта "Sme" (нагадаем, яе карэспандэнту беларускія ўлады нядаўна не дазволілі ўезд на тэрыторыю Беларусі).

У "Газэце Выбарчай" кажуць, што газэта нягледзячы на тое, што ў Беларусь не пусьцілі і яе карэспандэнта, будзе ўсяляк змагацца супраць абмежаваньня права на доступ да інфармацыі ў Беларусі, у тым ліку і празь сьмех, "якога ня любіць і баіцца кожная дыктатура".

(Стасіньскі: ) "Трэба пратэставаць супраць таго, што адбываецца ў Беларусі. Нельга пагадзіцца з рэпрэсіямі. Таму мы пратэставалі і будзем пратэставаць усімі магчымымі спосабамі", – сказаў Радыё Свабода Пётра Стасіньскі – намесьнік галоўнага рэдактара "Газэты Выбарчай".

Былыя ўдзельнікі антыкамуністычных рухаў у Польшчы таксама кажуць, што сьмех можа быць эфэктыўнай зброяй у барацьбе супраць недэмакратычных уладаў. Гаворыць Генрык Вуец – адзін са стваральнікаў і лідэраў "Салідарнасьці", які ўжо ў вольнай Польшчы стаў дэпутатам і міністрам.

(Вуец: ) "Гэта, канечне, вельмі добрая зброя. Ва ўмовах рэжыму людзям нярэдка цяжка змагацца адкрыта, бо гэта пагражае турмой ці звальненьнем з працы. У камуністычнай Польшчы было вельмі шмат палітычных анэкдотаў, зьяўленьне якіх улады ніяк не маглі спыніць. Ці знаная "памаранчавая альтэрнатыва" – слова памаранчавы, напэўна, Лукашэнку не спадабалася б – людзі ў памаранчавых кашулях, пераапранутыя ў строі гномаў раздавалі мінакам на вуліцы туалетную паперу, а чалавек, апрануты як міліцыянт – ён называў сябе маёр Фрыдрых – разганяў гномаў. Так сьмяяліся зь міліцыянтаў, якія разганялі дэманстрацыі.. Такія акцыі, як зрабіла "Gazeta Wyborcza", дапамагаюць зразумець, што з гэтага дыктатара можна пасьмяяцца".

Карыкатуры на Лукашэнку


Кадр з флэш-мульціка mult.3dway.org


Gazeta Wyborcta: Jacek Gawlowski


Magyar Hirlap: Joko Csaba


SME: Martin Shooty Sutovec

Зьнешнія спасылкі: • Карыкатуры Gazeta Wyborcza • Карыкатуры SME.sk • magyarhirlap.hu
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG