Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебск: за распаўсюд “Народнай волі” затрымалі двух моладзевых актывістаў


Радыё Свабода, Віцебск Дзяніс Дзянісаў і Максім Волкаў, сябры моладзевай суполкі “Новая плынь”, раздавалі мінакам газэту на скрыжаваньні праспэкта Фрунзэ са Смаленскай вуліцай. Супрацоўнікі Кастрычніцкага аддзелу міліцыі затрымалі іх каля рэстарацыі “Зялёна гура”.

У пастарунку хлопцаў трымалі дзьве гадзіны. У іх узялі пісьмовыя тлумачэньні і забралі 415 паасобнікаў “Народнае волі”.

Усе гэтыя матэрыялы міліцыянты паабяцалі перадаць у пракуратуру, каб там вырашылі, ці караць распаўсюднікаў незалежнае прэсы, ці вярнуць ім газэты.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG