Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мілінкевіч правёў першы агітацыйны сход у Менску (фота)


Радыё Свабода Сёньня кандыдат ад аб''яднанай апазыцыі А.Мілінкевіч правёў свой першы агітацыйны сход у Менску, у залі Гарнізоннага дому афіцэраў ва Ўруччы. На сустрэчу, якая доўжылася паўтары гадзіны, з А.Мілінкевічам прыйшло каля 600 чалавек.

У сваім выступе апазыцыйны кандыдат абяцаў у выпадку перамогі кардынальна зьмяніць сыстэму кіраваньня краінай, скасаваць імпэратарскія паўнамоцтвы прэзыдэнта, вярнуць уладу парлямэнту, мясцоваму самакіраваньню. У міжнароднай палітыцы Мілінкевіч абяцаў палітыку адкрытага супрацоўніцтва з усімі краінамі сьвету.

Адказваючы на пытаньні, сп. Мілінкевіч выказаў шкадаваньне, што апазыцыя ідзе на выбары дзьвюма калёнамі, але заявіў, што няма сэнсу праводзіць перамовы з А.Казуліным.

На сустрэчу прыйшлі здымачныя групы асноўных дзяржаўных тэлеканалаў. Яны здымаюць, як вэтэраны задаюць правакацыйныя пытаньні А.Мілінкевічу.

Падчас сустрэчы сп. Мілінкевіч заявіў, што не прызнае законным Усебеларускі народны сход 2-3 сакавіка і заклікаў сваіх прыхільнікаў прыйсьці ў гэты час на плошчу Свабоды, каб адказаць на пытаньні. Таксама ён заклікаў у гэты час зьявіцца на плошчы Свабоды Аляксандра Лукашэнку для публічнай дыскусіі.

А.Мілінкевіч таксама заявіў, што 19 сакавіка а 8-й гадзіне ягоныя прыхільнікі на Кастрычніцкай плошчы першымі даведаюцца пра вынікі незалежнага экзыт-полу па выніках выбараў.





Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG