Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Давераныя асобы Мілінкевіча сустрэліся з выбарцамі


Радыё Свабода Аляксандар Мілінкевіч ня змог прыехаць у Маладэчна і Вілейку асабіста, як плянавалася загадзя, паколькі ён рыхтаваўся да запісу чарговага тэлезвароту да выбарцаў. Тым ня меней, залі ў маладзечанскім доме культуры чыгуначнікаў і вілейскім раённым доме культуры былі перапоўненыя. Аляксандра Мілінкевіча прадстаўлялі ягоныя давераныя асобы – лідэр Партыі камуністаў беларускай Сяргей Калякін і старшыня Беларускага народнага фронту Вінцук Вячорка.

Атмасфэра на сустрэчах у Маладэчне і Вілейцы адрозьнівалася ад іншых гарадоў. Тут шмат пыталі ня толькі пра сацыяльна-эканамічныя праблемы краіны, але і наконт адраджэньня духоўнасьці, культуры, беларускай мовы, вяртаньня нацыянальнай сымболікі.

Лідэр Партыі камуністаў беларускай Сяргей Калякін некалькі разоў у Маладэчне і Вілейцы размаўляў па-беларуску, што было пазытыўна ўспрынята аўдыторыяй. Сп. Калякін запэўніў што рознасьць беларускай і расейскай моваў у краіне, як і сацыяльная справядлівасьць, будзе забясьпечаная, калі ў Беларусь вернецца народаўладзьдзе.

Сп. Калякін заявіў, што апазыцыйная кааліцыя будзе дамагацца абмежаваньня паўнамоцтваў новага прэзыдэнта краіны, перадачы ягоных функцый парлямэнту і ўраду, а лідэр беларускага народнага фронту Вінцук Вячорка запэўніў, што першым дэкрэтам новага прэзыдэнта стане скасаваньне кантрактнай сыстэмы, а другім – скасаваньне самой практыкі прэзыдэнцкіх дэкрэтаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG