Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску праходзіць устаноўчы сход грамадзкага аб’яднаньня пэнсіянэраў


Радыё Свабода У Менску ў штаб кватэры Партыі БНФ праходзіць устаноўчы сход грамадзкага аб’яднаньня беларускіх пэнсіянэраў “Старэйшыны”. У сходзе бярэ ўдзел каля чатырох дзесяткаў чалавек, сярод якіх пісьменьнік Васіль Якавенка, народная артыстка Зінаіда Бандарэнка, праваабаронца Валеры Шчукін, актывіст Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Раманоўскі, маці зьніклага апэратара ОРТ Зьмітра Завадзкага Вольга Завадзкая.

У праекце статуту новай арганізацыі гаворыцца, што ствараецца яна, у прыватнасьці, дзеля паляпшэньня прававога, сацыяльнага, эканамічнага становішча беларускіх пэнсіянэраў, павышэньня іх грамадзкай значнасьці ў выхаваньні моладзі, падтрымцы нацыянальных і культурных традыцый грамадзтва.

Нагадаем, пэнсіянэры спрабавалі стварыць грамадзкае аб’яднаньне яшчэ летась. Аднак правядзеньне імі ўстаноўчага сходу двойчы зрывалася, як лічаць ініцыятары новай арганізацыі – менскімі ўладамі.

На сёньняшнім сходзе прысутнічае прадстаўнік менскага Офісу АБСЭ Ваграм Абаджан.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG