Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску сканфіскавалі 58 асобнікаў газэты “Glos znad Niemna” ў эміграцыі”


Радыё Свабода Прадстаўнікі непрызнанага ўладамі Саюзу палякаў (на чале з Анжалікай Борыс) у суботу 25 лютага прысутнічалі на канцэрце, які арганізаваў консульскі аддзел польскай амабасады. Канцэрт адбыўся ў Менску ў доме культуры на вул. Матусевіча, на ім прысутнічаў віцэ-маршалак польскага Сэйму спадар Стэфанюк.

Паводле галоўнага рэдактара часопіса “Magazyn Polski” у эміграцыі” Андрэя Пачобута, іх зь ягоным калегам Юзафам Пажэцкім чакаў у машыне Антон Борыс. А 18-й гадзіне раптоўна зьявіліся людзі са спэцназу, кіроўцу прыставілі да галавы пісталет, паведаміў спадар Пачобут. Яны патлумачылі, што, нібыта паводле ананімнага званка, у машыне перавозілася зброя.

Аўтамабіль абшукалі і знайшлі ня зброю, а 58 асобнікаў газэты “Glos znad Niemna” ў эміграцыі”. Пасьля гэтага машына была дастаўлена ва Фрунзэнскі РАУС. Туды выехаў Андрэй Пачобут. Паводле яго, міліцыянты яму сказалі, што затрыманьне ажыцьцявілі супрацоўнікі “Алмазу”.

Міліцыянты склалі пратакол аб канфіскацыі газэты, якая ня мела выходных дадзеных і нібыта “пагражае бясьпецы краіны”. Пасьля гэтага актывістаў Саюзу палякаў адпусьцілі.
XS
SM
MD
LG