Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сустрэча з кандыдатам ў Наваполацку прайшла цалкам па-расейску


Радыё Свабода На сустрэчы з кандыдатам у прэзыдэнты прысутнічала блізу 600 навапалачанаў – нягледзячы на тое, што мясцовыя СМІ не паведамлялі пра час і месца перадвыбарчай імпрэзы. Прыкладна палову залі гарадзкога палацу культуры, дзе яна ладзілася, займалі студэнты мясцовага ўнівэрсытэту. Адпаведна, і гаворка на сустрэчы ішла ў асноўным аб праблемах беларускай моладзі.

Аляксандар Мілінкевіч, у прыватнасьці, гаварыў аб праблеме працаўладкаваньня маладых людзей, жыльлёвым будаўніцтве, магчымасьці атрыманьня адукацыі. Вынікам такой зацікаўленай гаворкі сталі словы студэнткі Веранікі, прамоўленыя ў мікрафон: “Пасьля сустрэчы з кандыдатам у мяне зьнікла жаданьне зьехаць за мяжу”.

Трэба заўважыць, што сустрэча ладзілася па-расейску, і на ёй не прагучала аніводнага беларускага слова.

А 19-й гадзіне Аляксандар Мілінкевіч сустрэўся з жыхарамі суседняга Полацку.
XS
SM
MD
LG