Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомелі і Сьветлагорску затрымлівалі агітатараў


Радыё Свабода У Гомелі а палове 13-й гадзіны на вуліцы Карповіча міліцыя затрымала агітатараў Сяргея Трыфанава і Леаніда Ўдовенку. Яны раздавалі гараджанам буклеты кандыдата на прэзыдэнты ад Дэмакратычных сілаў Аляксандра Мілінкевіча.

Нарад старшага лейтэнанта міліцыі Канаваленкі даставіў распаўсюднікаў у Цэнтральны пастарунак. Спадароў Трыфанава і Ўдовенку абвінавацілі ў тым, што яны ў неналежным месцы вялі агітацыйную кампанію.

У іх сканфіскавалі больш як паўтары сотні буклетаў Мілінкевіча і 16 улётак з назовам “Беларуская салідарнасьць”.

* * * У Сьветлагорску міліцыя перашкаджала грамадзянам весьці агітацыю за кандыдата на прэзыдэнты Аляксандра Мілінкевіча. Міліцыянты патрабавалі “дазвол на вядзеньне агітацыі”.

З вуліцы каля цэнтральнага рынку чацьвёра супрацоўнікаў міліцыі завялі Віктара Ахрамчука і Святлану Міхальчанку ў пастарунак і трымалі больш як паўгадзіны. Туды ж прыехаў намесьнік начальніка раённага аддзелу ўнутраных спраў, маёр міліцыі Пётр Зыкун. Міліцыянты спрабавалі давесьці грамадзянам, што раздача перадвыбарчых матэрыялаў на вуліцы незаконная. Па словах міліцыянтаў, гэта – “хадзячы пікет”.

Калі грамадзкіх актывістаў адпусьцілі, абодва яны аднавілі раздачу агітацыйных матэрыялаў Мілінкевіча.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG