Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грамадзкі актывіст выключаны з Гарадзенскага ўнівэрсытэту


Радыё Свабода Яўген Скрабутан атрымаў па пошце паведамленьне з адміністрацыйнай камісіі Кастрычніцкага раёну Горадні. Яго аштрафавалі на 29 тысяч рублёў нібыта за распаўсюд друкаваных выданьняў, “зьмест якіх накіраваны на прычыненьне стратаў дзяржаўнаму і грамадзкаму парадку, правам і законным інтарэсам грамадзянаў”. Члены камісіі вырашылі, што Яўген Скрабутан парушыў частку ІІІ артыкула 172 адміністрацыйнага кодэксу.

12 студзеня Яўгена затрымалі восем міліцыянтаў на чыгуначнай станцыі ў Мастах, у яго была торба з каляндарыкамі А.Мілінкевіча, у ініцыятыўную групу якога ён уваходзіць. На каляндарыках былі словы “Люблю Беларусь”. За гэта хлопца аштрафаваў мастоўскі суд на 290 тысяч рублёў — нібыта за “незаконную перадвыбарчую агітацыю”. А на падставе гэтага судовага рашэньня рэктар Гарадзенскага ўнівэрсытэту імя Янкі Купалы спадар Роўба днямі выключыў Я.Скрабутана з гэтай навучальнай установы.

На рашэньне Мастоўскага раённага суду Я.Скрабутан падаў касацыйную скаргу ў Гарадзенскі абласны суд.
XS
SM
MD
LG