Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Валанцёрам у Горадні перашкаджаюць весьці агітацыю


Радыё Свабода Апоўдні наш карэспандэнт наведаў міні-рынак на вул.Паліграфістаў, дзе зноўку раздавалі здымкі Аляксандра Мілінкевіча і газэту “Народная Воля”. Міліцэйская машына стаяла побач, звонку працягвалі дзяжурыць міліцыянты, назіраючы за валанцёрамі.

Давераная асоба Мілінкевіча Анатоль Хацько паведаміў, што раніцай трох валанцёраў — студэнтку, маладзёна і вэтэрана савецка-аўганскай вайны затрымаў капітан Павал Ліпінскі, спаслаўшыся на тое, што яны нібыта ня мелі права раздаваць агітацыйную прадукцыю мінакам. З Кастрычніцкага РАУС прыбыў лейтэнант Сяргей Марціновіч. У затрыманых перапісалі пашпартныя дадзеныя, спраўдзілі ўсе друкаваныя матэрыялы, якія яны раздавалі.

На месца мусіў прыехаць спадар Хацько. Паводле яго, адбываецца псыхалягічны ціск на людзей, якія агітуюць за Мілінкевіча, іх запалохваюць, перашкаджаюць іхняй дзейнасьці. Анатоль Хацько гаворыць, што міліцыя замест таго, каб спрыяць выбарчай кампаніі, ахоўваць людзей, якія займаюцца агітацыяй, ствараць для іх нармальныя ўмовы, займаюцца запалохваньнем.

У суботу ў Горадні раздача агітацыйных матэрыялаў А.Мілінкевіча адбывалася таксама ў цэнтры гораду і на буйным крытым рынку “Карона”.

Паводле А.Хацько, улады ў Горадні робяць так, каб на сустрэчы з кандыдатам на прэзыдэнта А.Мілінкевічам трапіла як мага менш жыхароў гораду. Для сустрэчаў выдзеленыя залы прыблізна на 200 месцаў на гарадзкіх ускраінах, хаця ў цэнтры ёсьць больш прыдатныя памяшканьні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG