Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каталіцкі сьвятар хоча вярнуцца ў Барысаў пасьля палітычных пераменаў


Радыё Свабода У Барысаве завяршылася кампанія збору подпісаў у падтрымку былога пробашча барысаўскай каталіцкай парафіі Сыходжаньня Сьвятога Духу айца Робэрта Кшывіцкага. Як паведаміў Радыё Свабода адзін з ініцыятараў кампаніі, прадпрымальнік Антон Лясьнеўскі, усяго сабрана каля тысячы подпісаў. Яны накіраваны ў Камітэт у справах рэлігіі і нацыянальнасьцяў.

Нагадаем, грамадзянін Польшчы а.Робэрт каля дзесяці гадоў пражыў у Барысаве, аднак улады адмовілі яму падоўжыць візу на 2006 год. Паводле сьвятара і мясцовых парафіянаў, гэта было палітычна матываванае рашэньне. А.Робэрт цесна кантактаваў з прадстаўнікамі дэмакратычнай грамадзкасьці Барысава, у яго казаньнях гучала ідэя свабоды.

Цяпер а.Робэрт жыве ў Польшчы, аднак па-ранейшаму падтрымлівае сувязі з барысаўскімі каталікамі. Паводле іх, у выпадку палітычных перамен у Беларусі, ён мае намер вярнуцца ў Барысаў.
XS
SM
MD
LG