Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Моладзевага актывіста затрымалі за абявы пра сустрэчы з кандыдатам


Радыё Свабода, Віцебск Лідэр віцебскай моладзевай суполкі “Новая плынь” Віталь Броўка расклейваў аб''явы пра сёньняшнюю сустрэчу з кандыдатам на прэзыдэнта. Ад пачатку яна плянавалася на Плошчы Свабоды, але гарадзкая выбарчая камісія выказала пратэст, параіўшы арганізатарам перанесьці яе ў адмыслова вызначанае месца – у актавую залю Акадэміі вэтэрынарнае мэдыцыны. У аб''явах, якія распаўсюджваў Віталь Броўка, была інфармацыя пра перамену месца сустрэчы.

Позна ўвечары моладзевага лідэра затрымаў нарад міліцыі. Афіцыйная прычына затрыманьня – гэта парушэньне санітарных нормаў утрыманьня гарадзкое маёмасьці, бо аб''явы распаўсюджваліся без дазволу рэклямнае службы.

Паводле Віталя Броўкі, міліцыянты адсочвалі ягоныя дзеяньні цягам паўгадзіны, а потым завезьлі ў пастарунак і ўзялі пісьмовыя тлумачэньні. Ці будзе гэтае затрыманьне мець нейкія карныя наступствы, Віталю не паведамілі.
XS
SM
MD
LG