Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэвід Крэмэр пра антыамэрыканскія сюжэты БТ: “У нас добрая памяць”


Радыё Свабода Намесьнік памочніка дзяржсакратара ЗША Дэвід Крэмэр пракамэнтаваў апошнія антыамэрыканскія сюжэты на дзяржаўных беларускіх тэлеканалах.

(Крэмэр: ) “Мы вельмі занепакоеныя антыамэрыканскай прапагандай, якая зьяўляецца тут на дзяржаўных тэлеканалах. Мы лічым яе неабгрунтаванай і агіднай. Гэта абуральная дэзінфармацыя.

ЗША не зьяўляюцца ворагам Беларусі. Мы не спрабуем дэстабілізаваць Беларусь. Мы спрыяем свабодзе і дэмакратыі ва ўсім сьвеце, і Беларусь не можа быць выключэньнем.

Я спадзяюся, што людзі, якія займаюцца гэтай дэзінфармацыяй, ведаюць пра нашу рэакцыю.

ЗША мае тоўстую скуру, мы можам вытрымаць шмат крытыкі. Людзі могуць нас крытыкаваць. Але крытыцызм беларускага ўраду незаконны. Мы хацелі б знайсьці спосабы паставіць па-за законам гэтую антыамэрыканскую кампанію, што зыходзіць ад афіцыйнага Менску.

Мы будзем сачыць за гэтым уважліва. І хачу нагадаць, што ў амэрыканцаў вельмі добрая памяць”.

Спадар Крэмэр паведаміў, што амэрыканскі пратэст з гэтай нагоды быў выказаны беларускаму амбасадару ў Вашынгтоне і МЗС Беларусі.

Гл. таксама • Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША наведвае Беларусь • Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту заклікае беларускія ўлады не ўжываць сілы
XS
SM
MD
LG