Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У польскім Сэйме створана група "салідарнасьці зь Беларусяй"


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава У польскім парлямэнце сёньня была афіцыйна зарэгістраваная дэпутацкая група "На карысьць салідарнасьці зь Беларусьсю".

Ініцыятарам стварэньня дэпутацкай групы быў дэпутат ад Беласточчыны Робэрт Тышкевіч, з другой паводле велічыні парлямэнцкай фракцыі Сэйму "Грамадзянская плятформа".

Пра гэта было заяўлена ў дзень, калі ў парлямэнце – упершыню ў паваеннай гісторыі Польшчы прамаўляў беларускі палітык – кандыдат ад аб''яднаных дэмакратычных сілаў Аляксандар Мілінкевіч.

Спадар Тышкевіч быў абраны кіраўніком новай дэпутацкай групы.

(Тышкевіч: ) "Мы вырашылі, што варта, каб у польскім парлямэнце была адмысловая структурная частка, група дэпутатаў, якія сачылі б за сытуацыяй у Беларусі, рабілі прапановы парлямэнту ў справе Беларусі, але і зьвярталіся з ініцыятывамі да польскага ўраду што тычыцца Беларусі".

Паводле спадара Тышкевіча, сябры дэпутацкай групы зоймуцца таксама каардынацыяй захадаў парлямэнтароў з суседніх зь Беларусьсю дэмакратычных краінаў у беларускіх справах – ужо ў найбліжэйшы час адбудзецца сумесная канфэрэнцыя дэпутатаў з гэтых краінаў.

Акрамя дэпутатаў ад "Грамадзянскай плятформы" у групу "На карысьць салідарнасьці зь Беларусьсю" увайшлі таксама прадстаўнікі фракцыі кіруючай цяпер у Польшчы партыі "Закон і справядлівасьць".
XS
SM
MD
LG