Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ярмошына забараняе пісаць пра кандыдатаў незалежным СМІ?


Радыё Свабода Цэнтравыбаркам адказаў на запыт Беларускай асацыяцыі журналістаў аб прадстаўленьні кандыдатам на прэзыдэнта недзяржаўных СМІ.

“Бясплатную публікацыю перадвыбарчых праграмаў кандыдатаў на прэзыдэнта ў недзяржаўных СМІ і бясплатную раздачу газэт зь іншымі рэклямнымі матэрыяламі пра кандыдатаў можна расцэньваць як прадстаўленьне матэрыяльнай дапамогі кандыдатам”, гаворыцца ў адказе старшыні Цэнтравыбаркаму.

Паводле Лідзіі Ярмошынай, Цэнтравыбаркам не прымае дакумэнтаў адносна перадвыбарчай агітацыі ў недзяржаўных СМІ з той прычыны, што апошнія ўвогуле не згадваюцца ў выбарчым заканадаўстве. Тым ня менш, старшыня Цэнтравыбаркаму лічыць, што гэта ня значыць, што недзяржаўныя СМІ павінны быць заангажаваныя на ажыцьцяўленьне рэклямнай дзейнасьці на карысьць канкрэтнага кандыдата.

Вырашаць, што зьяўляецца рэклямай кандыдата, а што – пашырэньнем інфармацыі, а таксама прыцягваць да адказнасьці недзяржаўныя мэдыі, будзе адмысловая Назіральная рада пры Цэнтравыбаркаме.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG