Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гарадзенцам найбольш запомніліся выступы Казуліна і Мілінкевіча


Радыё Свабода Ці глядзелі вы па Беларускім тэлебачаньні выступы кандыдатаў на прэзыдэнта? Што найбольш запомнілася? І ці паўплывае пачутае ад кандыдатаў на ваш будучы выбар? Гэтыя пытаньні наш карэспандэнт задаваў жыхарам Горадні.

(Малады спадар: ) “Не, Казулін — гэта нейкі жах. Яшчэ з Гайдукевіча штосьці можа быць, а гэты беспрацоўны ўвогуле мала шанцаў мае хоць на што-кольвек”.

(Сталы спадар: ) “Што датычыць Казуліна, дык яму хоць давай Героя Савецкага Саюзу — такога мы ня чулі ўжо дванаццаць-трынаццаць гадоў”.

(Малады спадар: ) “Кандыдаты пачалі выказваць нейкія рэальныя аргумэнты на сваю карысьць, і радуе, што людзі на гэта рэагуюць. Але гэтыя выступы не дапамогуць мне з выбарам, я для сябе яго даўно зрабіў”.

(Спадар: ) “Калі шчыра, мне найбольш спадабаўся выступ Мілінкевіча. Я лічу, што гэты чалавек варты таго, каб стаць прэзыдэнтам, скажам так”.

(Сталая спадарыня: ) “Звычайныя выступы. Адзінае, што замала гаварылі пра свае праграмы, менавіта аб тым, што яны могуць прапанаваць народу — пра гэта практычна нічога не было сказана. На мой выбар гэтыя выступы пакуль ніяк не паўплывалі”.

(Спадар: ) “Мы, прадпрымальнікі, усе нейкім чынам за Мілінкевіча. Зрэшты, ён паводзіў звычайна, калі выступаў, але вось Казулін спадабаўся ўсім. Учора на рабоце толькі пра гэта й была размова. Людзі засталіся задаволеныя ягоным выступам. Мы практычна таксама маем такое ж меркаваньне адносна таго, пра што ён гаварыў. Бо напраўду ўсё гэта незаконна: вось захацеў дзейны прэзыдэнт Канстытуцыю памяняць і памяняў, толькі яму ўсё можна, нам — нічога”.

(Малады спадар: ) “Гайдукевіч мне не спадабаўся тым, што чытаў з паперкі і выступаў вельмі няўпэўнена. Казулін спадабаўся тым, што ён гэткі беларускі Жырыноўскі. Хаця, калі ён так адкрыта абвінавачваў Лукашэнку, я лічу, выглядаў як клоўн, ён проста пасьмяяўся. Але гэта ня тая тактыка, якая патрэбна ў змаганьні супраць рэжыму, супраць прэзыдэнцтва Лукашэнкі. Што датычыць Мілінкевіча, мне найбольш спадабалася тое, што ён выступаў вельмі спакойна. Я й раней да яго зь вялікай сымпатыяй ставіўся, і ўмацаваўся ў гэтым, таму буду чакаць новага ягонага выступу 2 сакавіка”.

(Дзяўчына: ) “Найбольш мне таксама спадабаўся выступ Мілінкевіча, бо ён паводзіўся вельмі ўпэўнена і спакойна. І мяне ўразіла тое, што гэты чалавек выступаў без усякага папулізму, і што ён вельмі ўпэўнены ў тым, што кажа”.

Гл. таксама • Што думаюць пра выступы кандыдатаў у прэзыдэнты вядомыя асобы? • Як ацанілі беларусы тэлевізійныя выступы кандыдатаў у прэзыдэнты? • Тэлевыступ Аляксандра Мілінкевіча • Тэлевыступ Аляксандра Казуліна • Тэлевыступ Сяргея Гайдукевіча
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG