Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаму Аляксандар Мілінкевіч выступаў на тэлебачаньні па-расейску?


Радыё Свабода На пытаньне слухача Радыё Свабода адказвае Павал Мажэйка — прэсавы сакратар Аляксандра Мілінкевіча, кандыдата на прэзыдэнта ад аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі.

(Мажэйка: ) “Аляксандар Мілінкевіч быў адзіным з выступоўцаў-кандыдатаў у прэзыдэнты, які выкарыстаў у сваім выступе на тэлебачаньні беларускую мову. І зрабіў гэта сьвядома.

Чаму выступ быў ня цалкам на беларускай мове? Прычына вельмі простая: да нас зьвярталіся шмат прыхільнікаў з розных рэгіёнаў, якія проста сьлёзна прасілі, каб асноўная частка выступу была па-расейску. Гэта менавіта дзеля таго, каб дзяржаўная прапаганда ня выкарыстала і ня вешала на Мілінкевіча ярлык фашыста і нацыяналіста. Таму было прынятае такое, у пэўным сэнсе, кампраміснае рашэньне. Асноўная, кароткая частка выступу была па-расейску, а пытаньні, якія Мілінкевіч зачытваў у тэлеэфіры, калі яны былі па-беларуску, то й адказваў па-беларуску. І гэта была сьвядомая пазыцыя”.

Гл. таксама • Што думаюць пра выступы кандыдатаў у прэзыдэнты вядомыя асобы? • Як ацанілі беларусы тэлевізійныя выступы кандыдатаў у прэзыдэнты? • Тэлевыступ Аляксандра Мілінкевіча • Тэлевыступ Аляксандра Казуліна • Тэлевыступ Сяргея Гайдукевіча
XS
SM
MD
LG